24 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ва Ўкраіне разьвіталіся з беларускім ваяром Ціханам “Францам” Клюкачам

Аб гэтым паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус:

9 траўня на Ліманскім кірунку, выконваючы баявую задачу ў складзе 60-й АМБр 3-га АК, склаў галаву Ціхан «Франц» Клюкач. Маруднасьць эвакуацыі і працэдураў апазнаньня на чатыры месяцы адцягнулі разьвітаньне з нашым пабрацімам.

13 верасьня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе разьвітаньне з Францам.

Ціхан — герой і сьветлы воін украінскай і беларускай нацыяў. Таму пад скляпеньнямі разьвітаньня гучалі «Малітва ўкраінскага нацыяналіста» і «Зарок беларускага ваяра», гімн Украіны і сьвятая «Пагоня».

Пачэсная варта аддала належнае Герою трайным залпам. Прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан, былі перададзеныя нацыянальныя сьцягі Беларусі і Ўкраіны, а таксама штандар 60-й АМБр.

Ціхан «Франц» Клюкач адышоў у полымя, як таго і жадаў сваёй уласнай воляй. Мы годна правялі ў маўклівую вечнасьць нашага шляхетнага брата.

Усе словы, якія мы не пасьпелі яму сказаць, скажам пры сустрэчы — там, за мяжой быцьця. А тут, у гэтым сьвеце, адзіным нашым словам будзе бязьлітасная помста ў баі.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: