Пасьля чатырох гадоў перапынку ў ЗША накіраваўся карабель з 30 тысячамі тон хларыду калію. Амэрыканскія санкцыі супраць паставак беларускага калію былі скасаваныя.
Транзыт праз Эўрапейскі зьвяз па-ранейшаму заблякаваны, таму груз ідзе складаным маршрутам праз расейскія парты ў порт Новага Арлеану.
Амэрыканскі рынак для беларускага калію велізарны: у 2024 годзе ЗША імпартаваў рэкордныя 15,4 мільёны тон калійных угнаеньняў, а каля 95% патрэбы краіны ў каліі пакрываецца імпартам. І гэты рынак працягвае рост. Таму вяртаньне беларускага калію можа істотна ўзмацніць канкурэнцыю на гэтым рынку.
Амэрыканскія фермеры чакаюць зьніжэньня цэнаў на ўгнаеньні, а вытворцы з Канады занепакоеныя вяртаньнем на рынак моцнага канкурэнта.
Гэта пакуль першая тэставая партыя. Далейшыя аб’ёмы будуць залежаць ад лягістыкі і новых гандлёвых дамоўленасьцяў.


