
ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у краіне працягнецца. Новае падразьдзяленьне прыбудзе ў лістападзе.
«Эстонія высока цэніць прысутнасьць ЗША і іх унёсак у бясьпеку Балтыйскага рэгіёну. Гэта краевугольны камень стрымліваньня і абароны NATO», — заявіў міністар абароны Эстоніі Марцін Херэм.
Паводле ЗША, падразьдзяленьне, што прыбудзе, будзе супастаўным па колькасьці паводле памеру і магчымасьцяў з тым, якое завяршыла ратацыю вясной.
6-ы эскадрон 9-га кавалерыйскага палку ЗША (6-9 CAV) пакінуў Эстонію вясной. Пры гэтым амэрыканская прысутнасьць працягвалася на базе Рыіда на поўдні краіны.


