Сяргей Ярашэвіч 3 жніўня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прысуджаныя яму 6 гадоў і 3 месяцы.
Упершыню за шэсьць гадоў сустрэўся са сваімі дзецьмі.
«Дзеці ў абдымках таты, і больш тут нічога не трэба тлумачыць», — напісала ягоная жонка Антаніна Канавалава.
Ярашэвіч быў адным з адміністратараў Telegram-каналу «Армія з народам». Ягоная сям’я стала фігурантам палітычнай справы супраць адміністратараў каналу.


