Выдавецтва «Тэхналёгія» дзейнічала з 1988 году і было адным з найстарэйшых незалежных беларускіх выдавецтваў. Яно выдавала навуковую, гістарычную, мастацкую і навукова-папулярную літаратуру на беларускай мове.
У лютым 2026 году ў Менску прайшлі масавыя затрыманьні выдаўцоў і распаўсюднікаў беларускіх кніг. Сярод затрыманых былі заснавальнік «Тэхналёгіі» Вацлаў Багдановіч, ягоная жонка Алена, дочкі Антаніна і Вікторыя, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва Зьміцер Санько.
У красавіку Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзеяньне пасьведчаньня распаўсюдніка друкаваных выданьняў «Тэхналёгіі».
10 чэрвеня Эканамічны суд Менску прызнаў выдавецтва «экстрэмісцкай арганізацыяй». У пералік «экстрэмісцкіх фармаваньняў» яго дадалі 20 жніўня.
Пасьля амаль чатырох дзесяцігодзьдзяў працы «Тэхналёгія» стала ахвярай перасьледу беларускай культуры ў Беларусі.


