6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі

У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных дыверсій на крытычнай інфраструктуры.

— Брандэнбург: каля падстанцыі Turnow-Preilack невядомыя запусьцілі больш за дзясятак самаробных ракета-падобных прыстасаваньняў у высакавольтныя лініі. Два разы атрымалася выклікаць кароткае замыканьне. Адбыўся аварыйны прыпынак аднаго блёку Jänschwalde.

— Паўночны Райн — Вэстфалія: на падстанцыі Amprion у Bergheim адбылося кароткае замыканьне, некалькі лініяў выйшлі з ладу. Часова спыніліся 5 вугальных энэргаблёкаў агульнай магутнасьцю 4200 МВт. Агульнага адключэньня электрычнасьці не адбылося. Паліцыя лічыць інцыдэнт наўмыснай дывэрсіяй.

— Ляйпцыг: Нямеччына афіцыйна заявіла, што за спробай атакі дронамі з выбухоўкай на аэрапорце Leipzig/Halle 4 жніўня стаіць Расея. Паводле нямецкіх сьпецслужбаў, гаворка ідзе пра апэрацыю, зьвязаную з расейскімі дзяржаўнымі структурамі.

— Аўгсбург: каля галоўнага вакзалу адбыўся выбух. Пацярпелі 17-гадовая дзяўчына і 18-гадовы хлопец, абодва атрымалі лёгкія акустычныя траўмы. Прычыны і матыў пакуль невядомыя.

Нямецкія ўлады ўжо адкрыта гавораць пра пагрозу гібрыдных атакаў. Гэта ўжо ня толькі кібэратакі і прапаганда. У поле супрацьстаяньня ўваходзяць электрасеткі, аэрапорты, транспарт і іншая крытычная інфраструктура.

Гібрыдная вайна становіцца ўсё менш «гібрыднай» — і ўсё больш матэрыяльнай.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: