24 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беластоку арганізуюць Сьвята Незалежнасьці з мэтай падтрымкі адзінай беларускай пляцоўкі ў горадзе. Адрыты збор

Як паведамляюць аргінізатары, 23 жніўня ў Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку адбудзецца урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы “Новая Зямля”.

Перад прысутнымі выступіць лідар змаганьня за незалежнасьць — Зянон Пазьняк.

Арганізатары сьвята — «НацыянальнаВызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» — хочуць сабраць беларусаў Беластоку і гасьцей гораду на ўрачыстую імпрэзу з удзелам грамадзкіх дзеячаў, музыкаў, актораў і творчых калектываў.

Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля».

Арганізатары адзначаюць: “«Вольная Беларусь» і «Новая Зямля» не атрымліваюць фінансаваньня на арганізацыю гэтага сьвята. Мы маем памяшканьне, у якім можам сабрацца разам, але ня маем бюджэту на правядзеньне канцэрту.

Таму мы зьвяртаемся да беларускай супольнасьці:

Станьце часткай гэтага сьвята і дапамажыце яго правесьці!

Агульная мэта збору — 9000 злотых.

У суму закладзены выдаткі на арганізацыю канцэрта і фінансавая дапамога па аплаце арэнды памяшканьня “Новая Зямля”.

Кожны унёсак — гэта ня толькі падтрымка канцэрту да Дня Незалежнасьці, але і дапамога Прасторы «Новая Зямля», каб яна магла працягваць сваю працу.

Усе сродкі, сабраныя звыш неабходнай сумы, будуць накіраваныя на аплату арэнды і далейшую дзейнасьць Прасторы «Новая Зямля».

Беларусы, падтрымаем сябе!

Сьвяткуем Незалежнасьць разам!

Захоўваем беларускую прастору разам!

Дзе: Беласток, Прастора “Новая зямля”, Świętego Rocha 5/lok.32

Калі: 23.08, нядзеля, 14:00

Падтрымаце сьвята і прастору можна па спасылцы:

https://zrzutka.pl/gh985w

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Апошняе

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю

Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (ЦСУ) апублікавала зьвесткі пра 171...

Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня

Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня...

Прэзыдэнт Славеніі апынулася ў цэнтры скандалу праз магчымую сувязь з расейскай выведкай

Гісторыя набыла розгалас пасьля звычайнай аўтамабільнай аварыі 31 ліпеня....

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: