5 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

За апошні тыдзень з Польшчы дэпартавалі 34 беларусы

З 10 па 16 жніўня на падставе рашэньняў аб абавязковым вяртаньні з Польшчы выехалі 34 грамадзяніны Беларусі, паведаміла Памежная служба Польшчы.

Зь іх 30 беларусаў добраахвотна пагадзіліся на вяртаньне, яшчэ 4 былі выдвараныя прымусова.

Польскія памежнікі заявілі, што сярод асобаў, абавязаных пакінуць краіну, былі людзі, якія кралі, кіравалі аўтамабілямі ў стане алькагольнага або наркатычнага ап’яненьня, захоўвалі наркотыкі, парушалі забарону на кіраваньне транспартнымі сродкамі, пагражалі зьдзяйсьненьнем злачынстваў, ужывалі гвалт і наўмысна псавалі маёмасьць.

У ведамстве падкрэсьлілі, што гэтыя людзі «ўяўлялі пагрозу для бясьпекі дзяржавы і грамадзкага парадку».

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: