5 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік, здабылі медалі на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы.

Ціманоўская ў складзе польскай зборнай стала бронзавай прызэркай у эстафеце 4×100 м. Польская каманда паказала вынік 43,15.

Жодзік заваявала срэбра ў скачках у вышыню, узяўшы 1,95 м з першай спробы. Золата атрымала ўкраінка Яраслава Магучых — 1,97 м.

Для Жодзік гэта ўжо другое запар срэбра на буйным міжнародным турніры: летась яна таксама стала срэбнай прызэркай чэмпіянату сьвету ў Токіё.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: