26 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца толькі грамадзянам краіны. Таму іншаземцы, якія нараўне з украінцамі абараняюць Украіну і гінуць за яе, юрыдычна пазбаўленыя магчымасьці атрымаць гэтае прызнаньне.

“Украінская Праўда” разьбіралася ў праблеме.

Адзін герояў, пра якіх апавядае выданьне,— беларус Аляксей «Вуж» Лазароў. Ён абараняў Кіеўшчыну, служыў у палку Каліноўскага, а пазьней — у 225-м асобным штурмавым палку. Загінуў 19 студзеня 2026 году на Запароскім кірунку. Камандаваньне хацела прадставіць яго да званьня Героя Ўкраіны, але закон не дазволіў гэтага зрабіць.

Ягоная жонка Вераніка Яновіч, якая ініцыявала пэтыцыю аб зьмене закону, кажа: «Для нас заўсёды было прынцыповым не атрымліваць нешта для сябе, а змагацца за ўсіх, каб была справядлівасьць».

Беларускі добраахвотнік Улад «Соня» Салавей, які прайшоў праз перасьлед КДБ і беларускую турму, таксама лічыць праблему прынцыповай. Ён кажа: «Калі твае ўчынкі ацэньваюць паводле заслугаў, гэта дае больш сілаў працягваць ваяваць». І дадае: «Я ведаю шмат беларусаў, якія ваявалі значна больш за мяне. І за ўсё, што яны зрабілі, яны не атрымалі ніводнай узнагароды».

Ужо больш за сотню беларусаў аддалі жыцьці на ўкраінскім фронце. Тысячы працягваюць ваяваць. Іх паважаюць пабрацімы і камандзіры, але закон пакуль не дазваляе дзяржаве ў поўнай меры ўшанаваць іх подзьвіг. Зьмена гэтай нормы стала б ня толькі аднаўленьнем справядлівасьці, але і знакам удзячнасьці ўсім іншаземцам, якія рызыкуюць і аддаюць жыцьцё за незалежнасьць Украіны.

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: