7 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украіна адкрые архівы СБУ і зьнешняй выведкі адносна падзеяў на Валыні

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў пра падрыхтоўку новых рашэньняў у адносінах з Польшчай, у тым ліку па гістарычных пытаньнях. Паводле яго, Украіна адкрые ўсе архівы Службы бясьпекі Ўкраіны і Службы зьнешняй выведкі, якія тычацца трагічных падзеяў ХХ стагодзьдзя на Валыні.

Таксама Кіеў мае намер істотна павялічыць колькасьць дазволаў на пошукавыя і эксгумацыйныя працы. Акрамя таго, бакі абмяркоўваюць новыя фарматы пашырэньня грамадзкага дыялёгу паміж Украінай і Польшчай.

Зяленскі таксама паведаміў пра дамоўленасьць з кіраўніком Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Аляксандрам Алфёравым падрыхтаваць прапановы па ўмацаваньні магчымасьцяў установы, у тым ліку праз павелічэньне фінансаваньня.

У той жа дзень МЗС Украіны адрэагавала на новую пастанову Сэйму Польшчы, прысьвечаную гадавіне трагічных падзеяў на Валыні ў 1943–1944 гадах. Раней міністар абароны Польшчы Ўладыслаў Касіняк-Камыш заклікаў да прымірэньня і недапушчэньня «сьпіралі нянавісьці».

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: