23 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чарговае зьнішчэньне беларускай спадчыны: у Бабруйску знесьлі гістарычны будынак былога дзіцячага дому

У Бабруйску на скрыжаваньні вуліц Пушкіна і Чырвонаармейскай знесьлі аднапавярховы цагляны будынак былога дзіцячага дому, пабудаваны ў канцы XIX — на пачатку XX стагодзьдзя.

Будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 44А, пуставаў амаль 40 гадоў. За апошнія 25 гадоў ён некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў, паступова страціў дах і вокны, ператварыўшыся ў руіны.

Апошні ўласьнік, прадпрымальнік Міхаіл Гаўрылюк, заявіў, што «да апошняга змагаўся за захаваньне» будынку, аднак патлумачыў знос адсутнасьцю паўнавартаснага падмурку.

У будаўнічым сьмецьці можна было заўважыць цэглу з фірмовым кляймом заводу братоў Гірша і Евеля Лазінскіх — прадстаўнікоў адной з галоўных «цагляных» дынастый старога Бабруйску.

На месцы зьнішчанага гістарычнага будынку плянуюць пабудаваць двухпавярховы офісны цэнтар з паркоўкай.

Крыніца: komkur.info

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: