24 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У ПК-1 памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за “шпіянаж”

Праваабаронцам стала вядома пра смерць у наваполацкай калоніі № 1 былога высокапастаўленага супрацоўніка КДБ Мікалая Варапая. Паводле афіцыйнай версіі, Варапая затрымалі ў 2017 годзе пры спробе перадаць украінскім спецслужбам сакрэтныя дакументы, звязаныя з вучэньнямі “Захад-2017”.

У студзені 2024 года дзяржаўнае тэлебачаньне паказала прапагандысцкі фільм пра яго справу. У ім Варапай прызнаваў віну, заяўляў, што лічыць прысуд справядлівым і не збіраецца яго абскарджваць. Пры гэтым ён казаў, што найбольш баіцца памерці ў калоніі.

Паводле інфармацыі “Вясны”, у перыяд, калі палітвязьням актыўна прапаноўвалі падпісваць прашэньні аб памілаваньні, такую магчымасьць атрымаў і Варапай. Пасля адмовы на мужчыну пачаўся ціск: супрацоўнікі КДБ нібыта рэгулярна прыязджалі да яго ў калонію, патрабуючы падпісаць адпаведныя дакументы. Паведамляецца, што пасля гэтага яго змясцілі ў штрафным ізалятар, дзе гэтыя візіты працягваліся.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Варапай памёр у 2024 годзе падчас знаходжаньня ў ШІЗА. Магчымай прычынай смерці крыніцы “Вясны” называюць інсульт. Незалежнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма. У зняволеньні Варапай меў белую бірку, якая апошнія гады выкарыстоўваецца для асуджаных па непалітычных артыкулах.

Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу, што ўмовы ўтрыманьня ў ШІЗА носяць жорсткі і бесчалавечны характар, а працяглае знаходжаньне там істотна пагаршае фізічны і псіхічны стан вязняў.

Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай...

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Апошняе

Украіна адкрые архівы СБУ і зьнешняй выведкі адносна падзеяў на Валыні

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў пра падрыхтоўку новых рашэньняў...

Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай...

У Падмаскоўі разбіўся найсучасьнейшы расейскі зьнішчальнік Су-57

Аб гэтым паведамляюць расейскія СМІ. Яго кошт: 35-50 млн....

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: