23 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы рэзка вырасла колькасьць заяваў аб злачынствах на глебе нянавісьці да ўкраінцаў

З пачатку 2026 году ўкраінцы ў Польшчы падалі ўжо 180 заяваў аб злачынствах, учыненых на глебе нянавісьці. Гэта больш чым на 30% перавышае леташнія тэмпы, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнай паліцыі Польшчы.

Для параўнаньня, за ўвесь 2024 год было пададзена 267 такіх заяваў, а за 2025-ы — 275. Пры гэтым гаворка ідзе пра заявы, зарэгістраваныя праваахоўнікамі, а не пра пацьверджаныя злачынствы.

Сацыёляг і кіраўнік Інстытуту грамадзкіх спраў Яцэк Кухарчык мяркуе, што рэальная колькасьць такіх выпадкаў можа быць яшчэ большай, бо частка пацярпелых не зьвяртаецца ў паліцыю праз страх.

Паводле яго, варожае стаўленьне да ўкраінцаў падсілкоўваецца рыторыкай палітыкаў і кантэнтам у інтэрнэце. Дасьледаваньне Press Club Polska і Data House Res Futura паказала, што напрыканцы траўня кожны пяты допіс у польскім сэгмэнце інтэрнэту быў крытычным у дачыненьні да Ўкраіны, а 52% усяго антыўкраінскага кантэнту прыпадала на допісы прадстаўнікоў ультраправай партыі «Канфэдэрацыя». Дасьледчыкі таксама адзначаюць, што альгарытмы сацыяльных сетак дадаткова ўзмацняюць распаўсюд такога кантэнту.

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: