Уначы ў расейскіх гарадах Краснадар і Невіннамыск загарэліся буйныя лягістычныя комплексы гандлёвай пляцоўкі Wildberries. Прычынай пажараў стала атака ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
Склад у Краснадары меў плошчу каля 150 тысяч м² і лічыўся чацьвёртым паводле памераў сярод аб’ектаў кампаніі ў Расеі. Плошча комплексу ў Невіннамыску складала каля 120 тысяч м², што ставіла яго на шостае месца.
Паводле папярэдніх зьвестак, на абодвух складах захоўвалася значная колькасьць тавараў, прызначаных для забесьпячэньня ўсяго паўднёвага рэгіёну РФ.
У расейскім бізнэс-асяродзьдзі сытуацыя выклікала шок і паніку. Прадаўцы заяўляюць пра магчымую поўную страту тавару, шматмільённыя страты і рызыку банкруцтва. На гандлёвай пляцоўцы Wildberries працуюць больш за мільён прадаўцоў.
Відэ глядзіце ў тэлеграме WARTA


