15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Начныя атакі 20 ліпеня: Расея ўдарыла па жылых дамах ва Ўкраіне, украінскія дроны — па аб’ектах у Падмаскоўі

У ноч на 20 ліпеня Расея нанесла масаваныя ўдары па Кіеве і Запарожжы. У сталіцы загінула 89-гадовая жанчына, яшчэ 13 чалавек былі параненыя. Пашкоджаныя жылыя дамы, інтэрнат, кінатэатар, станцыя мэтро, офісы і аўтамабілі.

У Запарожжы расейская авіябомба трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. Загінулі 11-гадовая дзяўчынка і дзьве жанчыны ва ўзросьце 71 і 72 гадоў, яшчэ 41 чалавек атрымаў раненьні.

Адначасова больш за 400 украінскіх дронаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе. Украіна цэліла ў нафтабазу, адзін з найбуйнейшых лягістычных хабаў Wildberries у Падольску і індустрыяльны парк «Паўднёвыя вароты» ў Дамадзедаве. На аб’ектах узьніклі пажары.

Адзін з дронаў таксама трапіў у шматпавярховы жылы дом у Дамадзедаве. Паводле расейскіх уладаў, пацярпелі як мінімум шэсьць чалавек.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: