2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Сёньня беларускаму палітвязьню, журналісту Ігару Ільяшу спаўняецца 38 гадоў

Гэта ўжо другі дзень народзінаў, які Ігар Ільяш сустракае за кратамі.

Ігар Ільяш — журналіст і суаўтар дакумэнтальнай кнігі «Беларускі Данбас», напісанай разам з жонкай Кацярынай Андрэевай.

Яго затрымалі 22 кастрычніка 2024 году, а ў верасьні 2025-га асудзілі на чатыры гады калёніі і штраф — за камэнтары незалежным мэдыя.

На сёньня Ігар правёў у няволі год і восем месяцаў. Калі адлічваць увесь чатырохгадовы тэрмін ад дня затрыманьня, за кратамі яму застаецца правесьці яшчэ каля двух гадоў і трох месяцаў.

Жонка Ігара, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, таксама была палітзьняволенай. Яе затрымалі ў лістападзе 2020 году і асудзілі агулам на восем гадоў і тры месяцы зьняволеньня.

19 сакавіка 2026 году, дзякуючы намаганьням ЗША, Кацярыну вызвалілі пасьля больш як пяці гадоў няволі і вывезьлі ў Летуву.

Ігар Ільяш па-ранейшаму застаецца за кратамі.

Свабоду Ігару Ільяшу і ўсім беларускім палітвязьням.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: