17 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Катастрафічная сітуацыя ў медыцынскіх ВНУ: упершыню назіраецца недабор абітурыентаў

Улады зрабілі ўсё, каб медыцынская адукацыя ў Беларусі стала непрывабнай для будучых студэнтаў.

Прычына простая: калі вы паступаеце ва ўніверсітэт на бюджэт, вы прымусова павінны адпрацаваць 2 гады. Калі па мэтавым — 5 гадоў. Але калі пасьля заканчэньня ВНУ і інтэрнатуры вы захочаце ці павінны будзеце прайсці ардынатуру за кошт бюджэту (а іншага варыянту цяпер няма), тады прыйдзецца адпрацаваць яшчэ не менш за 5 гадоў. Сумарна выходзіць 7 год абавязковай прымусовай адпрацоўкі, без магчымасьці выбару месца.

Як заўважае Эўрарадыё, у БДМУ за некалькі гадзін да заканчэньня прыёму дакументаў на 201 месца па конкурсе на спецыяльнасьці “Лячэбная справа” прэтэндуе 240 чалавек. Здавалася, конкурс ёсьць. Але проста цяпер атрымаць бясплатную адукацыю і стаць доктарам могуць тыя, у каго менш за 300 балаў з 400, што для медуніверсітэта — дрэнны паказчык.

Будучымі педыятрамі ці фармацэўтамі патэнцыйна могуць стаць абітурыенты з 260 баламі.

У рэгіянальных ВНУ яшчэ горш. Так, у Віцебскім медуніверсітэце дагэтуль няма конкурсу на “Лячэбную справу” ці “Педыятрыю”. І лекарамі з гарантаваным працаўладкаваньнем могуць стаць абітурыенты, якія маюць менш за 200 балаў. Падобная катастрофа адбываецца і ў медуніверсітэце ў Гродна.

У 2025-м прахадныя балы на бюджэт (па конкурсу) у медыцынскія ВНУ амаль нідзе не апускалася ніжэй за 350, аналагічная сітуацыя была і на платнае навучаньне.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: