17 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беластоцкага актывіста, які цішком вярнуўся ў Беларусь праз «камісію па вяртаньні» і стаў героем прапаганды, усё роўна асудзілі

У міліцэйскім «спісе экстрэмістаў» з’явілася імя актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усера Вайцяхоўскі напісаў у «камісію па вяртаньні». Проста на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрв’ю БТ, піша НН.

Як аказалася, Вайцяхоўскага ўсё ж асудзілі — адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361‑4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму, верагодна, далі «хатнюю хімію».

Тым не менш ён застаецца «экстрэмістам» з усімі абмежаваньнямі, якія вынікаюць з гэтага статусу.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: