2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Вадзім Гігін пракаментаваў зьнішчэньне беларускай культуры ў Беларусі: “Будзем выкараняць да канца”

Нядаўнюю хвалю закрыцьця этна-крамаў Ragna, HONAR, LSTR Adzieńnie, адмену легендарнага фэсту «Наш Грунвальд» пракаментаваў у эфіры ў прапагандыста Рыгора Азаронка дэпутат і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, піша Зеркало.

«Гэтыя спробы сказаць: „Ну калі ж ужо ўлада супакоіцца… Ці будзе адліга?“ Будзе вам па галаве адліга. Будзем выкараняць да канца. <…> Калі вы думаеце, што мы нюх страцілі, калі вы думаеце, што не бачым тое, што вы спрабуеце тут укараніць, то ўсё мы бачым», — заявіў Гігін і прыгадаў, як сілавікі раней «выпалілі» кнігарню «Кнігаўка».

Азаронак у сваю чаргу дадаў, што асабіста маніторыць інтэрнэт у пошуках «крамолы»: глядзіць, дзе што прадаюць і «дзе якія паэткі збіраюцца выступаць».

Нагадаем, што фэст «Наш Грунвальд» сёлета быў адменены арганізатарамі. Адначасова з гэтым пад ціскам сілавікоў спынілі працу знакавыя крамы з беларускім мерчам і сімволікай.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: