17 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Кітай абваліў акцыі «Газпрому» да гістарычнага мінімуму

Акцыі расейскага «Газпрому» ўпалі да найніжэйшага ўзроўню за ўсю гісторыю таргоў на Маскоўскай біржы, заўважае liganet. Рынкавая капіталізацыя кампаніі скарацілася да $25,6 млрд, а з пачатку 2026 году яна страціла каля $12,5 млрд (1 трлн рублёў).

Галоўнай прычынай падзеньня аналітыкі называюць тупік у перамовах па газаправодзе «Сіла Сыбіры – 2». Паводле The Wall Street Journal, Кітай фактычна спыніў перамовы, патрабуючы зьнізіць цану расейскага газу прыкладна да $50 за тысячу кубамэтраў — да ўзроўню ўнутраных расейскіх цэнаў.

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну «Газпром» страціў большую частку эўрапейскага рынку, а яго экспарт скараціўся амаль на дзьве траціны. Сёньня асноўнымі пакупнікамі расейскага трубаправоднага газу застаюцца Кітай і Турэччына.

Былы віцэ-прэзыдэнт «Газпромбанку» Ігар Валабуеў лічыць, што гэта сьведчыць пра стратэгічную страту Расеяй статусу «газавай звышдзяржавы». Паводле яго, краіна ператвараецца з аднаго з ключавых гульцоў сусьветнага газавага рынку ў ізаляванага пастаўшчыка сыравіны з абмежаванымі магчымасьцямі экспарту, што будзе мець доўгатэрміновыя нэгатыўныя наступствы для расейскай эканомікі.

Паводле афіцыйных дадзеных, нафтагазавыя даходы фэдэральнага бюджэту Расеі ў студзені–траўні 2026 году былі прыкладна на 30% ніжэйшыя, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Менавіта іх скарачэньне цяпер лічыцца галоўным фактарам пагаршэньня стану расейскай эканомікі.

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Мальвіны на трыбунах: Англія — Аргентына

15 ліпеня ў Атланце сустракаюцца зборныя, для якіх футбол...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: