Падчас утрыманьня ў былым менскім СІЗА №1 на Валадарцы праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч атрымаў турэмную «маляву» ад выбітнага мастака і палітвязьня Алеся Пушкіна, які быў даведзены да сьмерці ў гродзенскай турме № 1 у 2023 годзе.
Гэты невялікі ліст, напісаны мастаком у карцары напярэдадні выраку, стаў не толькі сьведчаньнем салідарнасьці за кратамі, але і дакумэнтам таго часу.
Крыніца: ПЦ “Вясна”.


