14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы асудзілі “харошага рускага” Ігара Рогава на 7 гадоў за супрацоўніцтва з ФСБ

Суд у Польшчы прысудзіў расейскага актывіста Ігара Рогава да 7 гадоў пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва з ФСБ. Ягоная жонка Ірына атрымала 3 гады зьняволеньня.

Паводле сьледзтва, з лютага па жнівень 2022 году Рогаў праз жонку перадаваў ФСБ зьвесткі пра расейскіх апазыцыянэраў у Польшчы. Таксама яму інкрымінавалі ўдзел у перапраўцы ў Расею кампанэнтаў выбуховай прылады ў 2024 годзе. Падчас сьледзтва Рогаў прызнаў, што супрацоўнічаў з расейскімі спэцслужбамі.

Гісторыя атрымала шырокі розгалас пасьля таго, як пра дзейнасьць Рогава паведаміла ягоная жонка. Паводле ранейшых паведамленьняў мэдыяў, яна зьвярнулася ў польскую паліцыю пасьля таго, як даведалася пра ягоныя стасункі з іншай жанчынай. У якасьці аднаго з доказаў яна распавяла, што раней па просьбе мужа адвезла ў Расею флэшку са зьвесткамі пра расейскіх эмігрантаў у Эўропе, якую перадала чалавеку, зьвязанаму з ФСБ.

Да арышту Ігар Рогаў быў вядомы як расейскі апазыцыянэр: ён працаваў у «Открытой России» і штабе Аляксея Навальнага, арганізоўваў антыпуцінскія акцыі, а ў 2020 годзе быў затрыманы ў Менску, куды прыехаў назіраць за пратэстамі.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: