21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

21 чэрвеня ў касьцёле св. Аляксандра адбылася незвычайная сустрэча – урок беларускай мовы, ганаровым госьцем якога стаў Зянон Пазьняк.

Сваю прамову Пазьняк пачаў з асабістага шляху да роднай мовы, натуральна пракладзенага ў сям’і і месцы нараджэньня. Ён таксама ўзгадаў пра цяжкасьці, перашкоды і выпрабаваньні, што суправаджалі яго пазьней, ужо па-за межамі роднага асяродзьдзя.

Асаблівасьцю мерапрыемства стаў актыўны ўдзел грамады. Кожны прысутны мог напісаць на дошцы сваё любімае беларускае слова, а потым распавесьці зьвязаную зь ім гісторыю або задаць пытаньне госцю. Такі фармат стварыў жывы дыялог і атмасфєру сапраўднай супольнасьці.

Размова закранула выпрабаваньні сучаснасьці і будучыню Беларусі. Гучалі думкі пра моц і прыгажосьць роднага слова, яго здольнасьць аб’ядноўваць і натхняць.

Асобна сп. Зянон звярнуў увагу на тэму лаянкі на беларускай мове. Ён падкрэсьліў яе адметнасьць, дэлікатнасьць і прынцыповую адрознасьць ад грубасьці і брыдкасьці расейскай лаянкі.

Нагадаем, што ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам, што сьведчыць аб вялізарным запыце на беларускае слова. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Польскі Onet: Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад

Польскае выданьне Onet апублікавала вялікі матэрыял пра тое, як...

Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў...

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У Польшчы затрымалі падазраваных ў нелегальным атрыманьні мільёнаў злотых ад Белсату

Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону...

Распачалася праца над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу

На 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Ёрку ўдзельнікі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: