17 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расея нанесла ўдар па культурных і сакральных аб’ектах сусьветнага значэньня ва Ўкраіне

Уначы Расея запусьціла па Ўкраіне 70 ракетаў і 611 дронаў.

Расейскі беспілотнік ударыў па Кіева-Пячэрскай Лаўры — сакральным месцы ўсяго хрысьціянства і сусьветнай культуры. Цяпер працягваецца ліквідацыя наступстваў атакі і ацэнка пашкоджаньняў.

У выніку расейскага абстрэлу таксама быў зьнішчаны цэх знакамітай кінастудыі імя Даўжэнкі, дзе дзесяцігодзьдзямі захоўвалася ўнікальная калекцыя касьцюмаў. Паводле дырэктара студыі Андрэя Дончыка, назаўсёды страчаныя каля 100 тысяч касьцюмаў, у тым ліку са знакавых фільмаў «За двума зайцамі» і «Цені забытых продкаў».

У Дняпры праз начны расейскі ўдар пацярпеў адзін чалавек. Пашкоджаны Дом арганнай і камэрнай музыкі, разбуранае адно з памяшканьняў каледжу, а выбуховай хваляй выбіла вокны ў школе.

У Кіеве колькасьць загінулых у выніку атакі ўзрасла да пяці чалавек — у шпіталі памерла жанчына, якая знаходзілася ў цяжкім стане, паведаміў мэр Віталь Клічко. Дзясяткі людзей параненыя, у тым ліку дзеці.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: