30 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Цэлую сям’ю з Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Бацькоў узялі ў закладнікі, патрабуючы вяртаньня дачкі ў Беларусь

Мінскі гарадскі суд 10 чэрвеня вынес прысуд цэлай сям’і з Менску: Тацьцяне Корсакавай, яе мужу Дзмітрыю Корсакаву, а таксама іх дачцэ — Пелагіі Корсакавай. Дзяўчыну судзілі завочна. Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволеньня адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў.

Дзмітрыя і Тацьцяну Карсаковых абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэньне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).

Пелагію прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Акалічнасьці справы невядомыя.

Бацькоў фактычна ўзялі з закладнікі, вымагаючы ад дачкі, каб яна вярнулася ў Беларусь: «Вашы бацькі затрыманы, калі вы хочаце, каб мы іх адпусьцілі, вы павінны прыехаць»

Пра акалічнасьці затрыманьня «Салідарнасьці» распавяла дачка Пелагія:

«Мне патэлефанаваў тата і вымавіў страшны тэкст: «Мяне затрымалі, мама патрапіла з інсультам у бальніцу, прыязджай, усё вельмі дрэнна». Пасля слухаўку ўзяў нехта, хто не прадставіўся, і працягнуў: «Вашы бацькі затрыманы, калі вы хочаце, каб мы іх адпусцілі, вы павінны прыехаць». То-бок іх канкрэтна ўзялі ў закладнікі і нават не хавалі гэтага. Пасля я даведалася, што мама насамрэч не трапляла ў бальніцу, гэта была жахлівая маніпуляцыя.

Мне стала вядома, што іх забралі, нават не забралі, а проста выкралі з дому, калі мама вярнулася з працы. Правялі ператрус, усё перавярнулі, канфіскавалі тэхніку, забралі флэшкі з камеры, усталяванай у кватэры».

Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай...

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Апошняе

Украіна адкрые архівы СБУ і зьнешняй выведкі адносна падзеяў на Валыні

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў пра падрыхтоўку новых рашэньняў...

Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай...

У ПК-1 памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за “шпіянаж”

Праваабаронцам стала вядома пра смерць у наваполацкай калоніі №...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: