Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл зьняпраўдзіў інфармацыю аб нібыта запаволеньні працэсу вызваленьня палітвязьняў.
На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці быў прыпынены працэс вызваленьня палітычных вязьняў, на платформе Х ён адказаў адным словам: «Не».
У той жа час Джон Коўл не адказаў на пытаньне, калі ён збіраецца зноў наведаць Менск.


