24 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейскі тэрор: у Дняпры колькасьць загінулых узрасла да 15 чалавек, сярод іх двое дзяцей. У Кіеве — да 6 чалавек

«Целы жанчыны і васьмігадовага хлопчыка ратавальнікі дасталі з-пад руінаў чатырохпавярховага дому ў Дняпры, зьнішчанага ворагам», — адзначыў кіраўнік АВА Ганжа.

Паводле яго, на 12:00 у горадзе вядома пра 37 пацярпелых. Зь іх 22 чалавекі застаюцца ў шпіталях з пераломамі, аскепкавымі раненьнямі, рванымі і рэзанымі ранамі, а таксама мінна-выбуховымі траўмамі і акубаратраўмамі.

У Кіеве колькасьць загінулых узрасла да шасьці чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка. На 12:00 мэдыкі пацьвярджаюць 64 параненых.

«На жаль, гэтыя лічбы могуць быць не канчатковымі», — адзначыў Ткачэнка.

Уначы РФ атакавала Ўкраіну 73 ракетамі і 656 дронамі розных тыпаў, паведамілі ў Паветраных сілах. Сярод іх:

– восем супрацькарабельных ракетаў «Цыркон»;

– 33 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»;

– 27 крылатых ракетаў Х-101;

– пяць крылатых ракетаў «Калібр».

СПА зьнішчыла або абясшкодзіла 40 ракетаў і 602 беспілотнікі. Трапленьні 30 балістычных, трох крылатых ракетаў і 33 дронаў зафіксаваныя ў 38 месцах, яшчэ ў 15 лакацыях упалі абломкі БПЛА.

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

Апошняе

У менскім аэрапорце затрымліваюць і адмяняюць рэйсы праз атакі дронаў у Расеі

У Нацыянальным аэрапорце Менск зафіксаваныя затрымкі і адмены рэйсаў...

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу на фоне...

Трамп папрасіў Маска зняць абмежаваньні Starlink для Ўкраіны

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 кастрычніка заявіў, што праца...

У Мічурынску ў Расеі атакаваная нафтаперапампоўная станцыя: пачаўся пажар, — паведамляюць маніторы

Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская»...

19 кастрычніка 1988 году было абвешчана стварэньне Беларускага Народнага Фронту

БНФ стаў той палітычнай сілай, якая здабыла беларусам Незалежнасьць,...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: