8 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Расеі скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Ніна Літвінава. Прычынай яна назвала вайну і рэпрэсіі

У Маскве памерла праваабаронца і навукоўца Ніна Літвінава — паводле папярэдніх зьвестак, яна скончыла жыцьцё самагубствам.

У перадсьмяротнай запісцы Літвінава патлумачыла свой крок вайной Расеі супраць Украіны і рэпрэсіямі ўнутры краіны.

«З таго часу як Пуцін напаў на Ўкраіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы»,

— напісала яна.

Пра сьмерць паведаміла яе сястра, журналістка Маша Слонім, якая заявіла, што «яе забіў Пуцін». Ніна Літвінава была вядомым марскім біёлягам, удзельніцай дысыдэнцкага і праваабарончага руху, а апошнія гады дапамагала палітвязьням разам з «Мэмарыялам».

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: