14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы


Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі Польшчы пацвердзіла прыём заявы кіраўніка беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслава Іванюка пра магчымае злачынства ў сувязі з нядаўняй хакерскай атакай на рэсурс.


“Супрацоўнікі, якія прымалі заяву, паставіліся да справы вельмі сур’ёзна. Як мяне запэўнілі, яшчэ на гэтым тыдні справа будзе перададзена ў пракуратуру, а, магчыма, таксама ў Агенцтва ўнутранай бяспекі”, — напісаў кіраўнік праекта на сваёй старонцы ў “Інстаграме”.

Сайт бібліятэкі пацярпеў ад хакерскай атакі 7 траўня. Тады Іванюк паведаміў, што “атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей”. Пазней стала вядома, што архіў бібліятэкі ўдалося аднавіць. Сайт пакуль не працуе.

Крыніца: Позірк

Апошняе

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: