6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Сядзібу, дзе ў маладосьці працаваў Янка Купала, ператварылі ў сьметнік

Як паведамляе канал Orsha.eu, у Сяньненскім раёне даўно і безвынікова спрабуюць прадаць паўразбураную сядзібу «Беліца» — гісторыка-культурную каштоўнасьць 2-й катэгорыі. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ больш праблематычна: падчас праверкі стану гістарычных мясьцін пракуратура Сяньненскага раёну зафіксавала на тэрыторыі былой сядзібы сьметнік бытавога сьмецьця і драўняных адкідаў.

Сядзіба, якая знаходзіцца ў аграгарадку Полымя, была пабудаваная ў стылі позьняга клясыцызму на пачатку ХІХ стагодзьдзя. Яе апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Сьвяцкія. Усе будынкі зьяўляюцца гісторыка-культурнымі помнікамі XVIII–XIX стагодзьдзяў. У 1903–1904 гадох у сядзібе «Беліца» працаваў паэт Янка Купала. Аднак гістарычная каштоўнасьць аб’екту не стала перашкодай для тых, хто ўладкаваў там беспарадак.

Зрэшты, статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці аб’ектаў Сяньненшчыны ігнаруюць і мясцовыя ўлады: раённая пракуратура ўстанавіла, што на васьмі помніках археалёгіі, якія маюць статус каштоўнасьцяў 3-й катэгорыі, адсутнічаюць ахоўныя шыльды.

Прарасейскі рэжым Лукашэнкі рэалізуе сістэмнае зьнішчэньне беларускай гістарычнай спадчыны.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: