13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чарговы ўдар па беларускай культуры: сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat не працуе пасля хакерскай атакі

Мінулай ноччу невядомыя ўзламалі і вывелі з ладу адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры. У выніку атакі знішчаны плён больш чым 25-гадовай працы каманды — зараз рэсурс цалкам недаступны, паведаміў у Facebook Яраслаў Іванюк, заснавальнік анлайн-бібліятэкі. 

Стваральнікі праекта прама звязваюць інцыдэнт са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. 

“Ва ўмовах узмацненьня рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасьці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі”. 

Каманда бібліятэкі падкрэслівае, што не здаецца. Праект абавязкова будзе адбудаваны, хоць працэс аднаўленьня архіваў і зойме шмат часу.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: