5 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Вялікай Бераставіцы зраўнялі з зямлёй помнік грамадзянскай архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя — драўляны заезны двор

На апублікаваных праектам vandrvm фотаздымках, на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Чкалава, дзе стаяў заезны двор, цяпер пустая пляцоўка з пяском і камянямі, што засталіся ад помніка грамадзянскай архітэктуры, на фасадзе якога вісела савецкая ахоўная шыльда.

Гэты П-падобны ў пляне аб’ём на масіўным бутавым падмурку быў рэдкім узорам традыцыйнага гасьцінічнага комплексу, які спалучаў памяшканьні для начлегу, карчму і ўнутраны двор для коней і фурманак. Будынак меў выразныя рысы народнага драўлянага дойлідзтва: галоўны фасад быў дэкараваны фігурнай шалёўкай і завяршаўся высокім трохвугольным шчытом.

Аб’ект быў прызнаны помнікам і ўнесены ў савецкі «Збор помнікаў гісторыі і культуры» 1986 году. Аднак пры фармаваньні сучаснага Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў заезны двор па незразумелых прычынах проста «выпаў» з пераліку помнікаў і пазбавіўся якой-небудзь аховы.

Апошні шанец уратаваць помнік быў змарнаваны зусім нядаўна. У верасьні 2024 году быў зацьверджаны праект зонаў аховы для суседніх аб’ектаў — рэштак касьцёлу кармэлітаў і брацкай магілы на Ратушнай плошчы. Дакумэнтацыю распрацоўвала ААТ «Белрэстаўрацыя», і якасьць гэтай працы выклікае шмат пытаньняў. Праект аказаўся настолькі павярхоўным і пазбаўленым аналізу навакольнага гістарычнага асяродзьдзя, што заезны двор, які тэрытарыяльна трапляў у межы зоны рэгуляваньня забудовы, не быў ніякім чынам вылучаны і ніякі рэглямэнт не абараняў яго ад зносу.

Крыніца: Спадчына

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Апошняе

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка

21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: