11 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Кіраванае ахалоджваньне”: ВУП РФ падаў другі месяц запар, за два месяцы зьнізіўся на 1,8%

Валавы ўнутраны прадукт Расеі ў лютым скараціўся на 1,5% у гадавым вылічэньні пасьля падзеньня на 2,1% у папярэднім месяцы, падлічыла міністэрства эканомікі.

За першыя два месяцы году, паводле ацэнкі міністэрства, ВУП зьнізіўся на 1,8%.

Мінэканамразьвіцьця зьвязвае спад у студзені–лютым пераважна з каляндарным фактарам — у лютым гэтага году было на адзін працоўны дзень менш, чым у лютым 2025 году, а ў студзені — на два працоўныя дні менш, чым за аналягічны пэрыяд.

З улікам выключэньня сэзоннага фактару ВУП у лютым, паводле разьлікаў Мінэку, захаваўся на ўзроўні студзеня.

На мінулым тыдні Росстат паведамляў, што прамысловая вытворчасьць у Расеі ў лютым скарацілася на 0,9% у гадавым параўнаньні пасьля зьніжэньня на 0,8% у студзені.

Афіцыйны прагноз ураду на 2026 год — рост эканомікі на 1,3%, аднак кіраўнік Мінэканамразьвіцьця Максім Рашэтнікаў на мінулым тыдні папярэдзіў, што ведамства панізіць ацэнку праз «складаны» першы паўгодак. Цэнтрабанк прагназуе рост ВУП у гэтым годзе ў дыяпазоне 0,5–1,5%.

Расейская эканоміка, якая пацярпела ад высокіх працэнтных ставак і заходніх санкцыяў, у мінулым годзе рэзка запаволілася і перайшла да стагнацыі. У 2025 годзе ВУП вырас толькі на 1% пасьля росту на 4,9% годам раней.

Улады называюць тармажэньне эканомікі «кіраваным ахалоджваньнем» або «мяккай пасадкай» для барацьбы з інфляцыяй, але ўсё больш аналітыкаў паніжаюць прагнозы. Паводле апытаньня Reuters сярод 16 эканамістаў, ВУП РФ вырасьце ў гэтым годзе на 0,8% у параўнаньні з прагнозам у 1% месяцам раней. Некаторыя эканамісты падкрэсьліваюць рызыкі скарачэньня эканомікі ў першай палове 2026 году.

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Памёр Пётра Садоўскі

На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык,...

Апошняе

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову

Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасьць чытаць...

Вынікі русіфікацыі: у Менску па-беларуску навучаюцца толькі 1,6% школьнікаў

На пачатак 2025/2026 навучальнага году ў Менску па-беларуску навучаліся...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: