18 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зьявілася аплікацыя з аўдыёкнігамі беларускіх клясыкаў, у тым ліку ва ўласным выкананьні

У Беларусі зьявілася мабільная аплікацыя для праслухоўваньня аўдыёкніг на беларускай мове. Яна называецца «Чытанка» і была прадстаўленая на XXXIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, піша БелТА.

У аплікацыі каля 155 беларускіх мастацкіх твораў, а ўсяго — больш за 250 кніг, якія фармуюць культурны фонд краіны і раскрываюць багацьце беларускай мовы і літаратуры. У «Чытанцы» ёсьць разьдзел для самых маленькіх слухачоў з творамі дзіцячых пісьменьнікаў на беларускай і расейскай мовах. Праект распрацаваны пры падтрымцы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі.

Аплікацыя даступная на Android і iOS і пастаянна абнаўляецца. Любімыя кнігі можна адзначыць і захаваць для хуткага доступу, а таксама падзяліцца імі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Ёсьць функцыя рэгуляваньня хуткасьці праслухоўваньня і вяртаньня да месца, на якім карыстальнік спыніўся. Таксама ёсьць разьдзел, дзе вядомых клясыкаў можна паслухаць у іх уласным выкананьні.

У Саюзе пісьменьнікаў лічаць, што аплікацыя будзе цікавая нават аматарам папяровых кніг. «Такія аплікацыі падыходзяць дарослым, чые дзеці яшчэ не пачалі вывучаць творчасьць клясыкаў. Гэта таксама магчымасьць пазнаёміцца з творамі сучасных аўтараў. Для пісьменьнікаў гэта выдатная магчымасьць наладзіць сувязь з чытачом і стварыць адчуваньне жывой сустрэчы з добрай беларускай літаратурай», — адзначылі там.

Спасылкі на аплікацыю:
Android
iOS

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: