2 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Арыштаваны Зьміцер Санько — патрыярх беларускага кнігадрукаваньня, адзін з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы

Як паведамляе партал НН, быў арыштаваны галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія». Мяркуючы па наяўнай інфармацыі гаворка ідзе пра крымінальную справу.

3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі выдуманую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Адпаведнае рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Гэтае рашэньне стала працягам масавых затрыманьняў беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Менску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адпраўлялі на суткі па адміністрацыйных пратаколах, складзеных, як цяпер звычайна, з надуманых падставаў.

У сьпісе людзей, якіх улады лічаць зьвязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяродзьдзі імёны. Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.

Людзі, якіх затрымалі ў гэтай справе, былі вельмі розныя: адзін — вядомы перакладчык, другі — кніганоша з «Белага легіёну», трэці — бізнэсовец.

Сёньня стала вядома, што Алеся Яўдаху выпусьцілі з СІЗА КДБ, а Багдановіча — з ІЧУ. Але ў засценках КДБ застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зьміцер Колас.

Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналёгія» Зьмітра Санько ў лютым ужо затрымлівалі, але не арыштоўвалі. Цяпер зьявілася інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, відаць, гаворка ідзе пра крымінальную справу.

Зьміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі. Кандыдат біялягічных навук і адначасова мовазнаўца, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, а з 1978 году зьвязаў сваё жыцьцё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (цяпер «Беларуская навука»). З 1995 году — больш за 30 гадоў — быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналёгія», якое спыніла дзейнасьць пасьля лютаўскіх арыштаў.

31 сакавіка Зьмітру Саньку споўніцца 76 гадоў.

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

Апошняе

Ангельшчына прайшла Конга 2:1

Ангельшчына прайшла Конга са рахункам 2:1, але ніразу не...

Забілі ў турме за 8 каментароў супраць расейскіх акупантаў

Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «НН» пра Валянціна Штэрмера,...

Бензінавы калапс у Расеі: чэргі расьцягнуліся на 2 сутак

На гэтым фоне ўлады прынялі рашэньне аб засакрэчваньні дынамікі...

У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі

З якіх 28 — палітвязьні. Вызвалена 20 жанчын і 12...

У Заслаўі плануюць зьнішчыць апошнія гістарычныя драўляныя дамы

Як піша канал Спадчына, мясцовыя ўлады анансавалі знос гістарычнага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: