28 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Полацку зьнішчылі гістарычны драўляны дом №14 па Ніжне-Пакроўскай вуліцы — адной з найстарэйшых у горадзе

На сёньняшні дзень ад будынку засталіся толькі руіны цаглянага цокальнага паверху, які ўрэзаны ў схіл. Драўляны аб’ём, што выходзіў на ўзровень вуліцы, знесены цалкам — не засталося ніякіх сьлядоў, піша канал Спадчына.

Гэты дом быў узьведзены ў пачатку ХХ стагодзьдзя сьвятаром Сьвята-Мікалаеўскага сабору Фамой Антаневічам. Да апошняга часу ён захоўваў традыцыйнае аблічча гістарычнага кутка Полацку, уключаючы арыгінальныя аканіцы, разьбяныя падзоры і ўпрыгожаныя філёнгамі вуглавыя накладкі.

Фармальна будынак ня быў унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў як асобны помнік, але яго каштоўнасьць была юрыдычна замацаваная зусім нядаўна. У зацьверджаным у верасьні 2023 году праекце зон аховы гістарычнага цэнтру Полацку дом №14 (разам з шэрагам іншых на вуліцы) быў уключаны ў афіцыйны пералік «аб’ектаў шэраговай гістарычнай забудовы».

Згодна з пунктам 20 гэтага дакумэнту, на тэрыторыі ахоўнай зоны катэгарычна забараняецца «страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакумэнтальных вартасьцяў… шэраговай гістарычнай забудовы, якая ня мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці». Рэглямэнты таксама наўпрост забараняюць неабгрунтаванае зьмяненьне характару архітэктуры фасадаў такіх будынкаў.

Знос гэтага дому — прамое парушэньне беларускага заканадаўства.

Крыніца фота: https://www.facebook.com/groups/153225413381656/permalink/1277010044336515/

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

Ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

Апошняе

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй, хаця на поле выйшлі...

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў рэзыдэнцыі на Валдаі, заяваў для прэсы ня будзе, — Пяскоў

Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, бакі абмяркоўваюць рэгіянальную...

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму, пад Лісічанскам...

Праз дэфіцыт паліва ў Расеі ў некалькіх раёнах Забайкальскага краю прыпынілі вываз сьмецьця

Рэгіянальны апэратар «Олерон+» паведаміў, што часова ня можа абслугоўваць...

Лукашэнка заявіў, што нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага: “Хлопцы, трэба дамаўляцца”

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчу з прадстаўнікамі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: