13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

“Гэта быў дзень, напоўнены сэнсам і пачуцьцямі, калі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг — як сімвал нашай годнасці і свабоды. Разам паглядзелі фільм пра вытокі нашай незалежнасьці, сьпявалі «Магутны Божа», і ў гэтых словах гучала нешта большае за музыку — вера, боль і надзея.

Асаблівым момантам сталі лісты палітвязьням — цёплыя, жывыя словы падтрымкі тым, хто сёння не з намі, але заўсёды ў нашых сэрцах.

Дзень Волі — гэта не проста дата. Гэта пра нас. Пра тых, хто памятае. Хто верыць. Хто не здаецца.

Жыве Беларусь!“

— паведамілі ўдзельнікі сьвяткаваньня

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: