20 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чаму карткай мы трацім больш, а з Kindle запамінаем менш? Тлумачыць лекар

Лекар Андрэй Белавешкін падзяліўся ў Фэйсбуку сваем аналізам уплыву лічбавых і аналагавых рэчаў на нашыя паводзіны і рашэньні.

Я плачу гатоўкай, зьвяраю час на мэханічным наручным гадзіньніку і карыстаюся пясочным таймэрам на трыццаць хвілінаў замест «памідор-таймэра».

Чаму? Бо наш мозг па-рознаму апрацоўвае і ўспрымае фізычныя і лічбавыя зьявы — і гэта мае сур’ёзныя наступствы.

Прывяду некалькі прыкладаў, якія паказваюць, што аналягавыя рэчы могуць быць больш эфэктыўнымі за лічбавыя.

Гатоўка супраць картак

Людзі трацяць менш, калі плацяць гатоўкай, бо фізычная страта грошай адчуваецца значна мацней, чым пры безнаяўным плацяжы. За той самы тавар людзі гатовыя заплаціць у два разы больш карткай, чым наяўнымі.

Тут важную ролю адыгрывае фізычнасьць гатоўкі. Грошы можна пабачыць, адчуць у руках, ды і сам працэс падліку гатоўкі стварае эмацыйную сувязь, якой не стае ў лічбавых плацяжах.

Калі мы трымаем грошы ў руках, мы не проста плацім — у нас узьнікае адчуваньне, што мы разьвітваемся з часткай сябе.

Папяровыя кнігі супраць электронных

Чытаючы папяровыя кнігі, вы лепш запамінаеце інфармацыю. Тыя, хто чытае з паперы, паказваюць больш высокія вынікі ў разуменьні тэксту, чым карыстальнікі Kindle. Навучэнцы, якія працавалі з папяровымі матэрыяламі, паказвалі лепшыя вынікі на тэстах.

Рукапісныя нататкі супраць друкаваных

Запіс ад рукі паляпшае памяць і засваеньне матэрыялу. Даказана, што студэнты, якія вядуць нататкі ўручную, лепш засвойваюць лекцыйны матэрыял, чым тыя, хто друкуе іх на камп’ютары.

Людзі, якія запісваюць свае мэты ад рукі, дасягаюць іх значна часьцей, чым тыя, хто толькі думае пра іх або заносіць у праграму.

Калі вы запісваеце нешта ў папяровым календары, а не ў лічбавым, вы таксама лепш памятаеце пра задачы. Так вы больш абапіраецеся на ўласную памяць, а не толькі на лічбавыя напаміны.

Папяровыя фатаграфіі і лісты супраць лічбавых

Людзі лепш запамінаюць моманты, калі друкуюць фота замест таго, каб проста захоўваць іх на тэлефоне. Прагляд папяровых фатаграфій выклікае больш эмоцыяў і ўспамінаў, чым пракрутка галерэі на экране.

Атрымліваючы фізычны ліст, людзі перажываюць на 67% больш эмоцыяў, чым пры атрыманьні таго ж ліста ў электронным выглядзе.

Жывыя сустрэчы супраць відэазванкоў

Напэўна, самы відавочны пункт. Асабістыя сустрэчы ўмацоўваюць эмацыйную сувязь і давер. Падчас жывой камунікацыі ўзровень аксытацыну (гормону даверу) павышаецца, тады як падчас відэазванка ён амаль не зьмяняецца.

Крыніца

Запрашаем на «Урок роднай мовы» з Зянонам Пазьняком!

Сябры, у нас нядаўна нарадзілася ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай...

У цэнтры Масквы ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў палае НПЗ

НПЗ знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кілямэтах ад Крамля. Украінскія...

Апошняе

Па выніках першага кола WC2026

Футбол на топ-узроўні ўсё часьцей ператвараецца ў шахматную партыю,...

Сёньня спаўняецца 102 гады Васілю Быкаву

19чэрвеня1924 году нарадзіўся Васіль Уладзімеравіч Быкаў. Васіль Быкаў быў ня...

Запрашаем на «Урок роднай мовы» з Зянонам Пазьняком!

Сябры, у нас нядаўна нарадзілася ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай...

У цэнтры Масквы ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў палае НПЗ

НПЗ знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кілямэтах ад Крамля. Украінскія...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: