13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пяць гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, у Горадні супрацоўнікі КДБ затрымалі журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына.

Дзяніса схапілі, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для сваёй бабулі. Пасьля затрыманьня сілавікі правялі ператрусы ў ягонай кватэры і на лецішчы, а таксама ў дамах яго маці і 95-гадовай бабулі.

У 2022 годзе Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «здрадзе дзяржаве» і «незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак пра прыватнае жыцьцё». 

Перасьлед Івашына быў зьвязаны з ягонымі журналісцкімі расьсьледаваньнямі, у тым ліку пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркуту», якія пасьля 2014 году служаць у беларускіх сілавых структурах.

Спачатку журналіст адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі №15, а ў 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе неаднаразова каралі штрафным ізалятарам. З 2025 году Івашыну забаронены тэлефонныя званкі, і сувязь з роднымі адбываецца толькі праз ліставаньне.

На сёньня Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 1800 дзён. Калі не адбудзецца датэрміновае вызваленьне, паводле прысуду ён можа выйсьці на волю ў 2033 годзе.

Апошняе

У Бранскай вобласьці беларуска пацярпела ад атакі дрона — ёй ампутавалі канцавіны

8 кастрычніка ў Бранскай вобласьці Расеі бесьпілётнік атакаваў грузавы...

Катар вяртае газавозы ў Пэрсыдзкі заліў

Катар пачаў вяртаць у рэгіён пустыя газавозы для транспартаваньня...

Паўднёвая Карэя адклікае свайго амбасадара з Украіны

Прычынай стаў дыпляматычны скандал вакол двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, захопленых...

У Эўразьвязе абмяркоўваюць рэагаваньне на магчымыя расейскія гібрыдныя атакі з ахвярамі

Краіны Эўрапейскага Зьвязу (ЭЗ) у закрытым фармаце абмяркоўваюць сцэнары...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: