З 2020-га году як мінімум 2012 беларускіх грамадскіх аб’яднаньняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, паведамляе Вясна.
За месяц гэта лічба павялічылася на 17 некамерцыйных арганізацый.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец лютага як мінімум 1235 арганізацыі знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 777 прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі.


