Упершыню за больш як 40 гадоў Тайвань экспартаваў у ЗША больш тавараў, чым Кітай. У сьнежні амэрыканскі імпарт з Тайваню склаў амаль 24,7 млрд даляраў (супраць 20,3 млрд у лістападзе), тады як з Кітаю — 21,1 млрд.
Паводле вынікаў 2025 году Кітай застаўся найбуйнейшым азіяцкім экспартэрам у ЗША (больш за 308 млрд даляраў), аднак пастаўкі з Тайваню вырасьлі да больш як 201 млрд даляраў (каля 116 млрд годам раней).
Гандлёвы дэфіцыт ЗША з Кітаем зьменшыўся на 93,4 млрд даляраў — да амаль 202 млрд, у той час як дэфіцыт з Тайванем прыкладна падвоіўся — да каля 147 млрд.
Мяркуючы па ўсім, тарыфная палітыка Дональда Трампа прынесла плён.


