30 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЗША сталі радзей адмаўляць беларусам у візах, Ізраіль — часьцей адмаўляць ва ўезьдзе

Як паведамляе devby, беларусы сталі атрымліваць менш адмоваў па турыстычных і дзелавых візах у ЗША. Сьвежыя дадзеныя па грамадзянах розных краінаў апублікаваў Дзярждэпартамэнт ЗША.

За 2025 фінансавы год (з 1 кастрычніка 2024 да 30 верасьня 2025) у візе катэгорыі B было адмоўлена 26,58% заяўнікаў з грамадзянствам Беларусі. Гэта менш за 28,79% адмоваў у 2024 фінансавым годзе.

Доля адмоваў для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы значна ніжэйшая — каля 12%, 19% і 21% адпаведна. Прыкладна 21% адмоваў — сярод азэрбайджанцаў.

Сярод украінцаў і расейцаў працэнт вышэйшы — 33,92% і 40,38% адпаведна.

З 21 студзеня ЗША прыпынілі выдачу іміграцыйных візаў — па працы або для ўзьяднаньня з сям’ёй — грамадзянам 75 краінаў, у тым ліку беларусам. На неіміграцыйныя візы (турыстычныя, студэнцкія і іншыя) гэтыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца.

Між тым Пасольства Ізраілю ў Беларусі паведаміла пра пачашчэньне адмоваў ва ўезьдзе. Беларусы могуць знаходзіцца ў Ізраілі без візы да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага пэрыяду, але перад паездкай неабходна загадзя аформіць дазвол праз сыстэму абавязковага папярэдняга апавяшчэньня ETA-IL. Аднак гэта не гарантуе ўезду — канчатковае рашэньне прымае памежная служба.

Адна з асноўных прычынаў адмовы — спроба выкарыстаць турыстычную паездку для пошуку працы або працаўладкаваньня. Таксама могуць адмовіць празь недакладную інфармацыю, супярэчлівыя адказы, утойваньне сапраўдных намераў або адмову супрацоўнічаць з памежнікамі. Нават наяўнасьць зваротных квіткоў і браніраваньня жытла не гарантуе ўезду. Падкрэсьліваецца, што заяўленая мэта візыту павінна адпавядаць фактычным намерам і прадстаўленым дакумэнтам, а любыя разыходжаньні могуць стаць падставай для адмовы.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Апошняе

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю

Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (ЦСУ) апублікавала зьвесткі пра 171...

Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня

Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: