14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

❗️21 і 24 гады турмы за дапамогу Ўкраіне: жудасны прысуд сям’і з Драгічыншчыны

Сямейную пару зь Берасьцейшчыны — Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў — суд прыгаварыў да шаленых тэрмінаў: 24 і 21 год калёніі адпаведна. Іх таксама ўнесьлі ў “сьпіс тэрарыстаў”.

Сужэнцаў абвінавацілі ў “тэрарызьме” і “незаконных дзеяньнях з баепрыпасамі”. Яшчэ ў студзені 2024 году іх затрымалі і прымусілі зьняцца ў прапагандысцкім відэароліку. У ім сьцьвярджалася, нібыта жыхары Драгічынскага раёну супрацоўнічалі са Службай бясьпекі Ўкраіны: забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.

У тым самым відэа паказалі, як пры затрыманьні Дзьмітрыю прастрэлілі сьцягно. Пазьней яго ўжо дэманстравалі, калі ён перасоўваўся на мыліцах. А ягонага брата, як паведамілі праваабаронцы, адразу пасьля затрыманьня зьбівалі па галаве супрацоўнікі КДБ.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: