15 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў затрыманы танкер CAMINERO, які ходзіць пад панамскім сьцягам. Пра гэта паведамляе Памежная паліцыя МУС Грузіі.

У дачыненьні да капітана судна, грамадзяніна Турэччыны, супрацоўнікі апэратыўна-сьледчага галоўнага ўпраўленьня Памежнай паліцыі распачалі справу паводле факту парушэньня правілаў суднаходзтва паводле адпаведнага артыкула Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Грузіі.

Капітану прызначылі штраф на карысьць бюджэту ў памеры ₾15 000 (каля $5566). Пасьля яго выплаты судну дазволілі працягнуць вольнае плаваньне.

Раней танкер CAMINERO (IMO 9718923) хадзіў пад расейскім сьцягам.

Паведамляе https://t.me/wartabelarus

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: