12 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк прэзентаваў у Варшаве кнігу “Стаць у праломе мура”

7 студзеня ў Варшаве ў кнігарні “Вырай” Зянон Пазьняк прадставіў кнігу “Стаць у праломе мура”.

Выданьне ўяўляе сабой вялікае інтэрв’ю з Зянонам Пазьняком аб’ёмам 330 старонак, запісанае ў 2013–2015 гадах беларускімі журналістамі Паўлам Мажэйкам і Зьмітром Гурневічам. У кнізе закранаюцца падзеі другой паловы ХХ стагоддзя — перыяду, сьведкам і ўдзельнікам якога быў Зянон Станіслававіч.

Падчас сустрэчы Пазьняк распавёў прысутным пра асноўныя тэмы размоў з журналістамі. Пытаньні датычыліся асабістага жыцьця: гісторыі сям’і Пазьнякоў, партрэтаў бацькі і маці Зянона Станіслававіча, а таксама жыцьця і сацыяльнага стану грамадзства: выжываньне падчас вайны, нямецкай і савецкай акупацыяй. Журналісты апыталі Пазьняка пра працэс стварэньня калгасаў на Беларусі, пра перыяд перабудовы і дэсідэнцтва. Кніга завяршаецца гісторыяй утварэньня БНФ і здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці.

Аўтар падкрэсліў, што многія факты ў кнізе падаюцца з першых рук — як асабісты досьвед, альбо як сьведчаньні людзей, якіх ён ведаў асабіста. Адметна, што сьведчаньні і ўспаміны Пазьняка ня ёсьць сухімі фактамі гісторыі з датамі і назвамі: падаюцца рэальныя прыклады штодзённага жыцьця беларусаў, замалёўкі з быту, што робіць аповед жывым, дазваляе адчуць і занурыцца ў эпоху.

Значная частка выступу была прысьвечаная постаці Вільгельма Кубэ — генеральнага камісара Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі, які спрыяў нацыянальным ініцыятывам беларусаў, што прыводзіла да канфліктаў з нацысцкімі карнымі органамі. У верасьні 1943 года Кубэ быў забіты ў Менску, запланаванай супольнай акцыяй нацыстаў і савецкіх партызанаў.

Варта адзначыць, што сустрэча мела выразны асьветніцкі характар: асноўную частку аўдыторыі складала моладзь — людзі, якія не засталі апісаныя ў кнізе гістарычныя перыяды.

Пасьля выступу Зянона Станіслававіча слухачы актыўна задавалі пытаньні, у тым ліку і пра сучасны палітычны стан Беларусі і далейшыя перспэктывы змаганьня за вызваленьне радзімы і вяртаньня з эміграцыі.

Напрыканцы прэзентацыі прысутныя мелі магчымасьць набыць новую ды іншыя кнігі Зянона Пазьняка ды атрымаць аўтограф.

Агулам на імпрэзу завітала каля 70 чалавек. Атмасфэра мерапрыемства была цеплая і прыязная: напачатку імпрэзы прагучала некалькі беларускіх песень пад гітару, слухачоў частавалі гарбатай і слодычамі.

Фотаздымкі: Алег Лазоўскі

Сёньня Дзень народзінаў Галіны Пазьняк

З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк...

У справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура...

У Беларусі памілавалі 15 палітычных зьняволеных

Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек,...

Апошняе

Сёньня Дзень народзінаў Галіны Пазьняк

З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк...

У справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура...

Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік

4 сакавіка 2026 года падчас выкананьня баявой задачы загінуў...

Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне палітвязьняў

«Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне 18 палітычных зьняволеных. Гэта яшчэ...

У Беларусі памілавалі 15 палітычных зьняволеных

Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек,...

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней Псалтыр Скарыны 1522 году

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней экзэмпляр Псалтыра Францішка Скарыны...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: