14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

❗️«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць», – пара з Украіны распавяла жахлівую гісторыю перасьледу акупацыйным рэжымам у Беларусі

Увесну 2025 года грамадзяне Украіны Вольга і Мікалай прыехалі ў Беларусь з эўрапейскай краіны, дзе жылі з 2023 года. Яны планавалі пераехаць у Беларусі ў вёску.

Але Вольгу і Мікалая затрымалі неўзабаве пасьля пераезду. Іх абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасьці, шпіянажы, тэрарызме і іншых цяжкіх палітычных злачынствах. Паўгода іх утрымлівалі ў нечалавечых умовах без перадач, зменнай бялізны і сродкаў гігіены. Мікалая катавалі, зьбівалі, зьдзекаваліся, зьмяшчалі ў «прэс-хаты», шантажавалі сэксуальным гвалтам над жонкай да такога стану, што ён перастаў размаўляць і ў яго пачаліся псіхалагічныя праблемы.

Пасля перажытых у Беларусі катаваньняў і псіхалагічнага ціску мужчына моцна заікаецца і з цяжкасьцю размаўляе.

«Спрацоўнік КДБ сказаў мне, што адвёз маю жонку ў пансіянат КДБ нібыта ў дом адпачынку. І яна цяпер там усіх абслугоўвае».

Праз паўгады катаваньняў у лукашысцкіх лагерах Вольгу і Мікалая дэпартавалі з Беларусі ва Ўкраіну.

Падрабязьней: https://spring96.org/be/news/119370

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: