14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беларусі на 30% вырас продаж кніг і тавараў на беларускай мове

Беларускі брэнд OZ падвёў вынікі году і падзяліўся з парталам Tochka.by статыстыкай і трэндамі.

Выявілася, што ў 2025 годзе ў пакупнікоў рэзка ўзрос інтарэс да кніг айчынных аўтараў. Сукупныя продажы такіх выданьняў павялічыліся на 200%, што робіць беларускую літаратуру адным з найбольш дынамічна растучых напрамкаў.

Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў: продажы зборнікаў апавяданьняў і раманаў вырасьлі больш як на траціну.

На працягу году на 30% узрос інтарэс да тавараў на беларускай мове. Гэты трэнд ідзе поруч з папулярнасьцю клясычнай літаратуры: напрыклад, «Шляхціц Завальня» па-ранейшаму ў топе продажаў, а яго гадавыя паказьнікі працягваюць расьці, хоць кнізе ўжо амаль 180 гадоў.

Калі казаць пра жанры, то попыт разьмеркаваўся нераўнамерна.

У OZ адзначаюць, што містыка і жахі паводле вынікаў году дадалі 130%. Гэтыя кнігі ўсё часьцей выбіраюць, каб адпачыць і аддаліцца ад штодзённай руціны.

У той жа час псыхалёгія і гістарычныя раманы паказалі зьніжэньне продажаў на 15%: цікавасьць да іх паступова саступае месца іншым напрамкам.

Найбольш папулярныя кнігі году: «Калі ўсе каты ў сьвеце зьнікнуць», «(Ня)чысты Менск», «Бог заўсёды падарожнічае інкогніта».

Прыкметны рост дэманструе і навучальная літаратура. У топе апошніх пяці гадоў застаюцца дапаможнікі па ПДР.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: