3 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Петыцыя з заклікам дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads

На платформе change.org зьявілася петыцыя з просьбай да кампаніі Meta дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads.

Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў чалавек, якія з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі Instagram і Threads, але мы вымушаны карыстацца расійскай, украінскай альбо англійскай версіямі сэрвісаў Meta па той прычыне, што нашая родная мова ў іх адсутнічае.

Аўтар ініцыятывы, Захар Яноўскі, звярнуўся да Meta ад імя беларусаў і заклікаў падтрымаць збор подпісаў.

Як аўтар петыцыі асобна хачу дадаць, што гатовы арганізаваць для кампаніі Meta як каманду прафесійных перакладчыкаў, так і каманду мовазнаўцаў-валанцёраў для выканання перакладу зараз і падтрымцы беларускай версіі сэрвісаў у будучыні.

✍Падпісаць петыцыю: https://www.change.org/p/add-belarusian-language-to-instagram-and-threads

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: