25 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэжым абвесьціў клуб беларускай гістарычнай рэканструкцыі «Барысфен» «экстрэмісцкім фармаваньнем», кіраўнік затрыманы

Як паведамляе Вясна, адпаведнае рашэньне прынятае МУС 17 сьнежня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка.

Кіраўнік клубу Павел Станкевіч затрыманы.

У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту.

Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленьні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласьці.

Апошняе

Збор на падтрымку шэлтара для былых палітвязьняў у Варшаве

З просьбай аб дапамозе зьвярнуўся Сяржук Доўгушаў на сваёй...

ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Сёньня (19-03-2026) вызвалілі з турмы яшчэ 250 палітвязьняў. Гэта...

“Пуцін баіцца ЗША, а не Эўропы” — Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў заяву падчас вячэры з...

“На Акрэсьціна за беларускую мову білі нагамі”

З гісторыі расейскай акупацыі Беларусі. 2010 год. Акрэсьціна. З Жодзінскага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: